Вось прыклад песні на беларускай.
Украінцы, не сумняваюся, зразумеюць усё. А ці шмат зразумеюць расейцы? Мне проста цікава.
Вылучу шрыфтам зразумелыя расейцу слова.
Калі знясіліш ад мітрэнгі марнай,
Калі у думках запануе змрок -
Паслухай лепей споведзь Слуцкай брамы,
І знойдзеш моцы на наступны крок.
Чуеш? Чуеш? Ляскат зброі!
Чуеш? Чуеш? Варты кліч!
Чуеш? Чуеш? Агонь паходні
Палае у цемрадзі як вечны зніч!
Слуцкая брама - непарушны мур.
Слуцкая брама - сведка авантур.
Слуцкая брама - гонар твой не знік.
Слуцкая брама - я твой вартаўнік.
Спазналі многа твае велічные сховы,
Дабра і зла ліхую кругаверць.
Сябрам была ты шчаснаю падковай,
А лютым ворагам абяцала смерць.
Чуеш? Чуеш? Ляскат зброі!
Чуеш? Чуеш? Варты кліч!
Чуеш? Чуеш? Агонь паходні
Палае у цемрадзі як вечны зніч!
Слуцкая брама - непарушны мур.
Слуцкая брама - сведка авантур.
Слуцкая брама - гонар твой не знік.
Слуцкая брама - я твой вартаўнік.
Сообщение отредактировал Volk: 27 July 2022 - 19:50